Медыцына Столінскага раёна на 94,5% забяспечана высокакваліфікаванымі ўрачамі, на 99,5% – сярэднім медыцынскім персаналам. І гэта адзін з лепшых паказчыкаў у краіне.
Дзякуючы дзяржінвестыцыям, абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база райбальніцы, 33 ФАПаў і 15 амбулаторый. Сталі шырока практыкаваць інавацыйныя метады лячэння. Акцэнт зроблены на ранняе выяўленне цяжкіх захворванняў. З гэтай мэтай сельскія медыкі часцей выязджаюць у аддаленыя населеныя пункты да пацыентаў. Сёння пад пастаянным патранатам вяскоўцы з хранічнымі паталогіямі. Даволі неардынарныя вынікі даследаванняў і апытанняў у чарговы раз пераканалі ў эфектыўнасці вакцынацыі і дыспансарызацыі. Як вынік – з пачатку года расце колькасць нованароджаных на вёсцы, змяншаецца смяротнасць сярод пажылых пацыентаў.
Як замацаваць станоўчыя тэндэнцыі? Калі столінцы паб'юць рэкорды доўгажыхарства? Якія прапановы варты ўвагі Міністра аховы здароўя?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 17 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

