Падзяліцца:
Анонс: ЯК МЕГРЭ ПРАПІСАЎСЯ Ў БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁЭФІРЫ? – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 27.01.2022
26 студзеня 2022
Анонс: ЯК МЕГРЭ ПРАПІСАЎСЯ Ў БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁЭФІРЫ? – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 27.01.2022

На гэтым тыдні, з 26 па 30 студзеня, у «Тэатры Беларускага радыё» гучыць поўная версія радыёспектакля «Мегрэ і чалавек на лаўцы» паводле дэтэктыўнай аповесці пісьменніка Жоржа Сіменона. Аднайменны радыёсерыял адбыўся на Першым нацыянальным канале мінулай восенню і выклікаў вялікі розгалас у нашых слухачоў.

У цэнтры сюжэта – папулярны герой, камісар паліцыі Мегрэ, якога сам Сіменон называў «лекарам людскіх лёсаў». У адрозненні ад іншых знакамітых сышчыкаў сусветнай літаратуры, як, напрыклад, Шэрлак Холмс або Эркюль Пуаро, што здзіўляюць глыбінёй эрудыцыі, вастрынёй розуму, Мегрэ падкупляе сваёй чалавечнасцю, увагай да лёсаў простых і сумленных людзей. Нешматслоўны і стрыманы, з абвостраным пачуццём справядлівасці, ён здольны разабрацца ў самых заблытаных справах…

Пра тое, як ішла праца над новым пастановачным праектам паводле аповесці Жоржа Сіменона «Мегрэ і чалавек на лаўцы», і пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары».

Госці студыірэжысёр Алег Вінярскі, кампазітар Дзмітрый Далгалёў, артысты Аляксандр Вергуноў, Кацярына Крылова, заслужаны артыст Беларусі Андрэй Душачкін, гукарэжысёр Валерый Бяляеў.

Пачатак эфіру – 27 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: