Без выхадных у Гомельскай вобласці арганізавана работа па кантролю за цэнамі. Больш за 170 мабільных груп штодня выязжаюць у аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, вывучаюць стан спраў. У сельскагаспадарчых раёнах пачаўся другі віток. Адметна, больш парадку ў магазінах Белкаапсаюза. У фірменным гандлі Гомельскага мясакамбіната з першага дня ўступлення ў сілу дырэктывы №10 спецыялісты ўзмацнілі ўнутраны кантроль. Як вынік – павялічыўся паток пакупнікоў і аб'ёмы продажаў. У лідарах – калектыў магазіна №3. Пакупнікі Гомеля, госці абласнога цэнтра сёння ўважліва вывучаюць цэннікі і маркіроўку прадукцыі. І толькі пасля робяць свой выбар і плацяць за любімыя прадукты. З радасцю рэагуюць на жоўтыя вывескі з акцыяй і прапануюць больш размяшчаць інфармацыю аб змяншэнні цаны.
Якія ўстаноўлены надбаўкі на фірменныя прадукты? З якімі праблемамі сутыкаюцца сёння прадстаўнікі бізнесу? Які прынцып работы гарачых ліній? Якіх прадуктаў больш на паліцах магазінаў?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» 29 кастрычніка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

