Падзяліцца:
Анонс: Як праходзіць зверка спісаў выбаршчыкаў? – Спецыяльны праект «Прамы кантакт», 15.02.2024
14 лютага 2024
Анонс: Як праходзіць зверка спісаў выбаршчыкаў? – Спецыяльны праект «Прамы кантакт», 15.02.2024

Першапачатковая закрытая зверка спісаў грамадзян, якія дасягнулі паўналецця і маюць права прымаць удзел у выбарах і галасаваць, паспяхова завяршылася па ўсёй краіне 9 лютага. Члены ўчастковых камісій узялі за аснову рэгістр насельніцтва Беларусі і праверылі інфармацыю па кожным выбаршчыку.

Другі этап праходзіць з удзелам саміх выбаршчыкаў да 19 лютага ўключна. Сёння кожны мае права прыйсці на участак і праверыць свае даныя. Для гэтага абавязкова патрэбна мець пры сабе пашпарт ці іншых дакумент.

З'явіліся і яшчэ некалькі змяненняў. Пра іх падрабязна раскажам у спецпраекце «Прамы кантакт» – 15 лютага ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: