Падзяліцца:
Анонс: Якія кадры патрэбны АПК? – «Свая зямля», 22.07.2023
20 ліпеня 2023
Анонс: Якія кадры патрэбны АПК? – «Свая зямля», 22.07.2023

Сёлета падчас уступнай кампаніі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, што ў Магілёве, павялічыў шансы для льготнікаў. У дзяржаўным заказе акцэнт на 8 запатрабаваных эканомікай краіны спецыяльнасцей. Упершыню аб’яўлены набор на падрыхтоўку кадраў для гасцінічнага і турыстычнага бізнесу.

Хто мае права паступіць без уступных выпрабаванняў? Якія планавыя лічбы прыёму? Дзе рыхтуюць будучых сыраробаў? Як ідзе перааснашчэнне лабараторый? Дзе праходзяць практыку студэнты ўніверсітэта? Чым прывабліваюць выпускнікоў айчынныя заводы і камбінаты?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 22 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: