У Чэрвеньскім раёне вяскоўцы свае праблемы давяраюць мясцовай уладзе. А дакладней, кіраўніцтву райвыканкама, прадстаўнікам раённых службаў, якія рэгулярна выязджаюць у аграгарадкі і аддаленыя населеныя пункты. Падчас даволі папулярных ў раёне сельскіх сходаў абмяркоўваюцца жыццёва важныя пытанні, якія тычацца работы медыцыны, гандлю, адукацыі, будаўніцтва і рамонту дарог. Па просьбе жыхароў праводзіцца і асабісты прыём вузкімі спецыялістамі вытворчай ці сацыяльнай сферы. Некаторыя звароты патрабуюць дасканалага вывучэння, таму вызначаюцца тэрміны і замацоўваюцца адказныя работнікі адпаведных структурных падраздзяленняў райвыканкама.
Каму ўдаецца аператыўна дапамагчы? Хто фінансуе асфальтаванне дарог? У чым пашанцавала жыхарам вёскі Грабёнка? Як арганізаваны падвоз дзяцей у школу? Якіх кадраў не хапае на вёсцы?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 21 жніўня ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.

