З першага дня жніва ў сельгаспрадпрыемстве «Племзавод Чырвоная зорка» Клецкага раёна актыўна вядзецца дапрацоўка новага ўраджаю. Круглыя суткі працуюць зернесушыльныя комплексы і ачышчальныя лініі. У рамках рэалізацыі праграмы па імпартазамяшчэнні тут паглыбляюць спецыялізацыю ў насенняводстве. Прапануюць аграрыям краіны беларускія сарты эліты яравых і азімых збожжавых культур. Па цане і якасці яны па-за канкурэнцыяй.
Якая аддача з гектара ў новым сезоне? Што дае цесная работа з беларускімі вучонымі? За якімі навінкамі айчыннай селекцыі будучыня? Каму даверана ўборка збожжавай эліты?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 27 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

