«Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказваем па аўторках разам з гасцямі нашай студыі.
Які ён сёння, музей класіка? Як далучыць маладое пакаленне да літаратурных музейных традыцый, што наўпростава звязаны з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа? Якая духоўная еднасць і моц існуць паміж творцам і яго чытачамі?..
Пра гэта і не толькі гутарка з удзельнікамі эфіру – намеснікам дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыяй Казакевіч, вядучым навуковым супрацоўнікам навукова-асветніцкага аддзела Аленай Жастковай і навуковым супрацоўнікам гэтага ж аддзела музея Дар'яй Пратасевіч, рэжысёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аленай Зміцер.
Прагучыць фрагмент радыёспектакля «Сымон-музыка» паводле вядомай паэмы Якуба Коласа. Запіс з фондаў Беларускага радыё 1997 года.
«Творчы вечар» у эфіры – 16 красавіка ў 21.05.