Падзяліцца:
Анонс: «Юбілей Купалавага дома» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 24.12.2024
24 снежня 2024
Анонс: «Юбілей Купалавага дома» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 24.12.2024

80-гадовы юбілей адзначыў сёлета адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, які з цеплынёй і любоўю называюць Купалавым домам. І гэта добрая нагода задумацца над тым, як рупнасцю людзей многіх пакаленняў ствараецца Памяць – матэрыяльная і духоўная. У музейных зборах налічваецца больш за 40 тысяч экспанатаў, што з’яўляюцца сведкамі жыццёвага і творчага лёсу Янкі Купалы, падкрэсліваюць запатрабаванасць яго спадчыны ў свеце. У юбілейны год музея класіка – пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы мы расказвалі нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца. А сёння – самы час падвесці вынікі ў пераднавагоднім эфіры.

Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, вучоны сакратар Галіна Варонава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Таццяна Палітыка, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-эксапазіцыйнай і выставачнай работы, ён жа – Дзед Мароз – Ілья Мірановіч.

Пры вольнай часіне адчыніце дзверы Купалавага дома. Паверце, пасля першага знаёмства з музеем, вам захочацца вярнуцца сюды яшчэ...

«Творчы вечар» у эфіры – 24 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: