Падзяліцца:
Анонс: «Юбілей музея класіка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.12.2024
10 снежня 2024
Анонс: «Юбілей музея класіка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.12.2024

4 снежня адзначыў свой юбілей Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Шмат самых розных ініцыятыў, асветніцка-культурных і выставачных праектаў, сумесных творчых задумак з іншымі партнёрамі, у тым ліку і замежнымі, было здзейснена музейшчыкамі за гэты год. Асоба народнага паэта Беларусі застаецца па-ранейшаму прыцягальнай для новых пакаленняў беларусаў, а яго творы дапамагаюць нам лепш зразумець сябе, адчуць прысутнасць роднага слова ў нашым жыцці.

Пра вынікі юбілейнага года раскажам разам з гасцямі эфіру: дырэктарам музея Якуба Коласа Ірынай Мацяс, намеснікам дырэктара Марыяй Казакевіч, кіраўніком тэатра «Жывое слова» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, які з'яўляецца партнёрам музея, Алесяй Сівохінай.

«Творчы вечар» у эфіры – 10 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: