Падзяліцца:
Анонс: «Юбілейны ракурс: да 60-годдзя Алеся Бадака» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 2.04.2026
2 красавіка 2026
Анонс: «Юбілейны ракурс: да 60-годдзя Алеся Бадака» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 2.04.2026

Паводле вядомага выказвання Аляксандра Блока, мастак – гэта той, для каго свет празрысты, хто фатальным чынам, нават незалежна ад сябе, па самой прыродзе сваёй, бачыць не адзін толькі першы план свету, але і тое, што схавана за ім, тую нязведаную далеч, якая для звычайнага погляду заслонена наіўнай сапраўднасцю.

Напэўна, якраз гэтая здольнасць аўтара – бачыць у кроплі цэлы сусвет – дае яму магчымасць адкрытага дыялога з чытачом. І такое паразуменне аднолькава важнае і ўдзячнае для абодвух.

Госць студыі – пісьменнік, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

«Творчы вечар» у эфіры – 2 красавіка ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: