«Шчодрыя сэрцы і клапатлівыя рукі нашых урачэй ратуюць жыцці. Яны рызыкуюць кожны дзень, аберагаюць нас у няпростай барацьбе з пандэміяй. Таму мы не павінны заставацца ў баку, а праз творчасць заклікаць людзей не падаць духам, трымацца, бо разам мы перажывем усе нястачы» – кажа заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра і кіно і тэлевядучая Юлія Шпілеўская.
Аднадумцаў акцыі Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні» становіцца ўсё больш і вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца працягваюць ладзіць сустрэчы с імі.
На сустрэчу з Юліяй Шпілеўскай запрашаем 8 чэрвеня з 13-15 да 14-00.