Спадчына класікаў беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа даўно спалучыла два стагоддзі: ХХ і ХХІ-е. Уся гама чалавечых пачуццяў і дзеянняў змяшчаецца ў іх творчасці, якая аб'ядноўвае розныя пакаленні чытачоў, натуральна пераходзіць з дня ўчарашняга ў сённяшні.
Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу, на маю думку, належыць літаратурным музеям, якія, па-сутнасці, з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з жыццём класікаў.
«Прыцягненне далёкіх зорак: творца і час» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
У апошні аўторак месяца па традыцыі ў нашай студыі – прадстаўнікі трох музеяў беларускіх класікаў: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.
«Творчы вечар» у эфіры – 24 чэрвеня ў 21.05.