Падзяліцца:
АНОНС: ЗАЛАТАЯ КЛАСІКА РУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА СЦЭНЕ ТЭАТРА-СТУДЫІ КІНААКЦЁРА – «НАСТРОЙ!» 26.07.2021
26 ліпеня 2021
АНОНС: ЗАЛАТАЯ КЛАСІКА РУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА СЦЭНЕ ТЭАТРА-СТУДЫІ КІНААКЦЁРА – «НАСТРОЙ!» 26.07.2021

Хто не чуў пра адну з выдатных фігур сусветнай класікі Антона Паўлавіча Чэхава? Мастацкія адкрыцці пісьменніка аказалі вялікі ўплыў на літаратуру ХХ стагоддзя. Яго драматычныя творы, перакладзеныя на мноства моў, сталі неад’емнай часткай і сусветнага тэатральнага рэпертуару. Іх, безумоўна, можна назваць псіхалагічнымі драмамі, калі на першым плане – глыбіня чалавека, яго вытанчаны духоўны свет, перажыванні. Менавіта да творчасці пісьменніка звярнуўся Тэатр-студыя кінаакцёра нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», да адной з яго самых знакамітых п’ес «Дзядзька Ваня».

Выканаўца адной з галоўных роляў у спектаклі актрыса АНЖЭЛА КАРАБЛЁВА сёння будзе госцяй вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ: 26 ліпеня ў 14.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: