За высокія вынікі работы на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены калектыў ААТ «Дзякавічы» Жыткавіцкага раёна.
У складаных умовах Палесся, на нізкаўрадлівых землях тут навучыліся выкарыстоўваць унутраныя рэзервы і атрымліваць прыбытак. На 150% узраслі тэмпы вытворчасці сельгаспрадукцыі. Прымяненне сучасных распрацовак беларускіх вучоных паскорыла зняцце залежнасці ад імпарту і змяншэнне затрат ва ўсіх галінах.
Як санкцыі падштурхнулі да кардынальных змен? Якія культуры даюць тры-чатыры ўраджаі за сезон? Якія культуры ўпершыню сталі вырошчваць? Якія рэкорды ўстаноўлены ў жывёлагадоўлі? Што дапамагае вырашаць кадравую праблему?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 1 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

