У выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў 4-ты том новага, 12-томнага, Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
Пра канцэпцыю выдання, працу ў архівах з тэкстамі і аўтографамі аўтара, ролю новага Збору твораў класіка ў сучасным літаратурным працэсе раскажуць госці студыі: загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч, старшы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Наталля Гальго, вядучы бібліятэкар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі Ірына Смірнова.
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 7 ліпеня ў 21.20.