Валожынскі райвыканкам сёлета ўзмоцніў кантроль за вырашэннем людскіх праблем. Кожны зварот на злабадзённую тэму дэталёва вывучаецца па месцы жыхарства грамадзяніна. А для прыняцця адзінага правільнага рашэння далучаюцца адпаведныя службы раёна ці вузкія спецыялісты права і законнасці. Пасля чаго адпадае неабходнасць паўторнага звароту ў райвыканкам ці аблвыканкам. Па-ранейшаму прысутнічае сезоннасць. Летам грамадзяне часцей карыстаюцца магчымасцю прамых тэлефонных ліній і разлічваюць на аператыўнае рашэнне камунальных пытанняў. Восенню кола інтарэсаў жыхароў раёна пашыраецца, і яны давяраюць прадстаўнікам улады бытавыя, сацыяльныя пытанні.
Як ліквідаваць няроўнасці на дарозе? Хто дапаможа ў рамонце печкі? Як перавесці ацяпленне на электрычнае? Якія шансы стаць прадпрымальнікам?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 23 верасня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.