Падзяліцца:
Анонс: ЖНІВО ПАДПАРАДКАВАНА ІНТАРЭСАМ ЭКАНОМІКІ – «Свая зямля», 27.08.2022
26 жніўня 2022
Анонс: ЖНІВО ПАДПАРАДКАВАНА ІНТАРЭСАМ ЭКАНОМІКІ – «Свая зямля», 27.08.2022

Хлебаробы Глыбоцкага раёна выканалі заданне па пастаўцы асноўных відаў харчовага збожжа, а з абмалотам грачыхі і проса яшчэ неабходны аб'ём крупяных культур адправяць на камбінаты хлебапрадуктаў. Дасягнута дамоўленасць па выгадных умовах прадаць фураж і атрымаць канцэнтраваны корм для жывёлы. Частку заробленых грошай зараз накіроўваюць на добраўпарадкаванне вытворчых і сацыяльных аб'ектаў.

У верасні глыбоцкія хлебаробы сустрэнуць герояў жніва і гасцей абласнога свята працаўнікоў вёскі віцебшчыны «Дажынкі-2022».

Як змяняецца райцэнтр? Якія культуры забяспечваюць прыбытак? Ці хапае хлебаробам тэхнікі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 27 жніўня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: