Падзяліцца:
Анонс: Жыць клопатамі пра людзей – «Свая зямля», 28.06.2025
27 чэрвеня 2025
Анонс: Жыць клопатамі пра людзей – «Свая зямля», 28.06.2025

Раніца ў старшыні Ставокскага сельскага выканаўчага камітэта Наталлі Лазіцкай пачынаецца з шасці гадзін. На золку яе службовы «легкавік» па гулу матора пазнаюць вяскоўцы. Стараецца аб'ехаць усе сельскія населеныя пункты, вывучыць на месцы сутнасць сігналаў землякоў і на працягу дня разам з мясцовымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый аператыўна вырашыць жыццёва важныя праблемы. Сёння большасць іх тычыцца скошвання травы, рамонту дарог, пераходу на электрычнае ацяпленне.

Асаблівую ўвагу надае «гора-бацькам», якія трапілі ў залежнасць ад шкодных звычак. На кантролі іх лячэнне, санітарны парадак у доме і выхаванне непаўналетніх дзяцей. Чужы боль прымае кіраўнік сельсавета Наталля Лазіцкая, як свой. Выратаванне ні ў чым не павінных дзяцей, працаўладкаванне дарослых – гэтыя клопаты для яе галоўныя. За што і прызнана лаурэатам прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «Гаспадыня вёскі».

Якія ініцыятывы народных выбраннікаў падтрымлівае насельніцтва? Што дае ўзаемадзеянне са школай і сельгаспрадпрыемствам? Колькі доўжыцца рабочы дзень у старшыні сельсавета? Якія святы аб'ядноўваюць вяскоўцаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 28 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: