Падзяліцца:
Анонс: ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ БАГДАНОВІЧА: АРХІВЫ, СШЫТАК 4 – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 03.03.2022
2 сакавіка 2022
Анонс: ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ БАГДАНОВІЧА: АРХІВЫ, СШЫТАК 4 – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 03.03.2022

Як вядома, класіку чытаюць заўсёды. А яшчэ з цікавасцю чытаюць і архіўныя матэрыялы, звязаныя з лёсам класікаў, якія праліваюць святло на іх жыццё творчае і паўсядзённае, дадаюць шмат яскравых, важных, а часам мілых, дэталей. Таму можам разам парадавацца цудоўнай літаратурнай падзеі – выйшла чарговае выданне «Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 4» – паводле музейных фондаў. У яго ўключана эпісталярная спадчына сваякоў паэта, а таксама іх перапіска з беларускімі навукоўцамі і дзеячамі культуры па захаванні спадчыны і ўшанаванні памяці класіка, час перапіскі – другая палова ХХ стагоддзя.

Госці студыізагадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец.

Праграма ў эфіры – 3 сакавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: