Падзяліцца:
Анонс: Знялі праблему парковак – «Прамы кантакт», 8.07.2026
7 ліпеня 2026
Анонс: Знялі праблему парковак – «Прамы кантакт», 8.07.2026

Асабліва ў летні перыяд востра ў Баранавічах пэўны час стаяла праблема парковак у цэнтры горада. Аўтамабілісты, мясцовыя жыхары і госці неаднаразова звярталіся да прадстаўнікоў улады. Падчас выяздных прыёмаў, прамых тэлефонных ліній прымалі заўвагі і прапановы. Адзіным правільным рашэннем стала рэканструкцыя дарожнай сеткі. Вуліца Леніна стала пешаходнай, а на суседняй – Дзімітрава – уладальнікам «аўто» прапанавалі 500 машына-месцаў. Каб падобныя праблемы не паўтараліся, у новых мікрараёнах зараз абавязкова ў праекце закладваецца ўзвядзенне закрытых пляцовак для машын і веласіпедаў.

Якія ініцыятывы баранавіцкіх прамыслоўцаў падтрымалі дэпутаты? Як палепшыць якасць пітной вады ў кватэрах? Як змяняецца аблічча дамоў-старажылаў?

Падрабязнасці у спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 8 ліпеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: