Падзяліцца:
АНОНС: ЗОРНАЕ НЕБА ПАЭТА БАГДАНОВІЧА: ЦУДОЎНАЯ ПАДЗЕЯ! – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 11.03.2021
11 сакавіка 2021
АНОНС: ЗОРНАЕ НЕБА ПАЭТА БАГДАНОВІЧА: ЦУДОЎНАЯ ПАДЗЕЯ! – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 11.03.2021

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны другі чацвер месяца ў праграме «Творчы вечар» мы абмеркоўваем чарговую цікавую тэму. На гэты раз яе падказала цудоўная падзея. Выйшла ўнікальнае выданне, створанае паводле музейных фондаў – «Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 3».

Госці студыі – загадчык навукова-асветніцкага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіч ЮЛІЯ МАЦУК і вядучы навуковы супрацоўнік музея ІРЫНА МЫШКАВЕЦ.

Пачатак эфіру – 11 сакавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: