Падзяліцца:
АНОНС: «ЗОРНАЕ НЕБА ПАЭТА. ДА 130-ГОДДЗЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 18.11.2021
18 лістапада 2021
АНОНС: «ЗОРНАЕ НЕБА ПАЭТА. ДА 130-ГОДДЗЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 18.11.2021

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны месяц мы збіраемся ў нашай студыі, каб згадаць перыпетыі жыцця і творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры.

На гэты раз госці «Творчага вечара» – загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду Максіма Багдановіча АЛЕНА КНІГА і вядучы навуковы супрацоўнік музея ІРЫНА МЫШКАВЕЦ. Гутарка пойдзе пра гісторыю стварэння музейных фондаў, нечаканыя паступленні ў юбілейны год, выставы з рэдкімі экспанатамі, ды іншыя цікавосткі, што сталі сведкамі лёсу Паэта.

Праграма ў эфіры – 16 лістапада ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: