У Год добраўпарадкавання жыхары Маладзечанскага раёна выказалі жаданне прыняць удзел у суботніках і акцыях па пасадцы дрэў і кустоў. Свае ідэі яны адрасавалі на прамую тэлефонную лінію райвыканкама. Цікавыя прапановы абавязкова будуць мець практычнае ўвасабленне, а звароты па рамонце дарог, камунікацый у бліжэйшы час вынясуць на разгляд сесіі раённага Савета дэпутатаў. Прадстаіць вызначыць канкрэтныя тэрміны і фінансы з бюджэту.
Ці цёпла ў кватэрах зімою? Як наладжана асвятленне ў мікрараёнах? Ці быць капітальнаму рамонту шматпавярховых дамоў? За што ўдзячны замежныя госці?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 19 лютага ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

