Падзяліцца:
АНОНС: ДАРАГІЯ СЭРЦУ МЯСЦІНЫ – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 17.06.2021
17 чэрвеня 2021
АНОНС: ДАРАГІЯ СЭРЦУ МЯСЦІНЫ – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 17.06.2021

Чэрвень, як першы летні месяц з яго зялёнай раскошай, правакуе нас на вялікія і малыя вандроўкі. Праўда, ёсць ва ўсім гэтым адна канстанта – нашы вытокі. Мясціны, куды мы вяртаемся ў думках і рэальна, не зважаючы на пару года, а разумеючы іх важнасць у нашым жыцці.

На сёлетні чэрвень прыпадае 180-гадовы юбілей вядомай пісьменніцы ЭЛІЗЫ АЖЭШКА, якая ў сваёй творчасці не раз звярталася да тэмы радзімы, а беларускай прыродзе прысвяціла і асобны вялікі нарыс «Людзі і кветкі над Нёманам».

Госць літаратурнага «Творчага вечара» – пісьменнік і перакладчык, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА АНАТОЛЬ БУТЭВІЧ. Пройдземся разам па яго родных сцежках, даведаемся пра кнігі, якія якраз і нараджаюцца ў творцы, дзякуючы трывалай сувязі са сваім родам.

Пачатак эфіру – 17 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: