Падзяліцца:
Ансамбль «Сябры» рыхтуецца да 45-годдзя! – «Настрой!», 6.10.2018
5 кастрычніка 2018
Ансамбль «Сябры» рыхтуецца да 45-годдзя! – «Настрой!», 6.10.2018 Народны артыст Беларусі, кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка 6 кастрычніка завітае ў прамы эфір праграмы «Настрой». Легендарны калектыў рыхтуецца да вялікага юбілейнага канцэрта, што адбудзецца ў межах святкавання з нагоды 45-годдзя калектыва, а за гэтай лічбай – цікавае, вялікае, насычанае жыццё. Госць адкажа на пытанні вядучай Таццяны Якушавай і радыёслухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Нумар тэлефона ў студыі 8-017 284-87-21, SMS-паведамленні дасылайце на кароткі нумар 1062. Пачатак эфіру – 6 кастрычніка ў 14-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: