Падзяліцца:
Аперацыя «Зорачка». Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  – «Эпізоды Вялікай вайны», 17.02.2019 (аўдыё)
18 Лютага 2019
Аперацыя «Зорачка». Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  – «Эпізоды Вялікай вайны», 17.02.2019 (аўдыё) У ноч з 18 на 19 лютага 1944 года партызанамі атрада імя Шчорса брыгады імя Чапаева Полацка-Лепельскага партызанскага злучэння была праведзена аперацыя «Зорачка» па вызваленні з нямецкага палону выхаванцаў Полацкага дзіцячага дома. Пра гэтую адважную і рызыкоўную місію напісана і сказана нямала. Ёсць матэрыялы ва Ушацкім музеі народнай славы імя Героя Савецкага Саюза В.Е.Лабанка, кадры кінахронікі, дзе знакаміты лётчык Аляксандр Мамкін прымае на борт дзяцей – з аэрадрома Вячэлле іх перапраўлялі на Вялікую зямлю. У студыі праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» – жыхар Віцебска Леанід Васільевіч Бармінскі – сын намесніка камісара атрада імя Шчорса В.В.Бармінскага, які прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтай аперацыі. Па ўспамінах бацькі, няпроста было весці разведку: у вёсцы Бельчыцы, куды фашысты перавязлі дзяцей з Полацка, размяшчаўся гарнізон. І ўсё ж партызаны змаглі ўстанавіць кантакт з выхавальнікамі, даведаліся, што апошнім часам дзеці галадалі і не малі адзення. Былі чуткі, што іх могуць вывезці ў Германію для анямечвання ці зрабіць донарамі для сваіх салдат. Раззлаваныя паражэннямі на фронце (быў ужо 1944 год), фашысты маглі іх і проста расстраляць… 154 дзіцяці, рознага ўзросту, найбольш гэта хлопчыкі і дзяўчынкі 3-5 гадоў... Падрабязнасці – 17 лютага ў 16-40 у праекце «Эпізоды Вялікай вайны».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: