
• Новыя басейны з мінеральнай вадой з эфектам Мёртвага мора плануюць адкрыць у беларускіх санаторыях. Дасягнуць такога эфекту дапамагае выкарыстанне солі з салігорскіх радовішчаў.
• Рух бязвыплатнага донарства плануюць запусціць у ВНУ Беларусі. Графік прыезду арганізацый пералівання крыві ўзгодняць з Міністэрствам адукацыі. Беларусь плануе перайсці на бязвыплатнае донарства крыві да 2020 года.
• Дыетолагі звяртаюць увагу, што частковы пераход на вегетарыянства - самы правільны рэжым харчавання. У вегетарыянцаў высокі ўзровень спажывання вітаміна С і цынку, якія ратуюць ад хвароб і траўмаў. Але ў іх адзначаецца дэфіцыт вітаміна B12, крыніцай якога з'яўляецца мяса, сыр, малако, яйкі і ёгурт.
Эфір – у 9.30 і 15.20