Вучоныя Інстытута пладаводства НАН Беларусі вылучылі новыя канкурэнтаздольныя сарты яблынь і груш, якія пры адпаведным доглядзе даюць ураджай да 70 тон з гектара. Выведзеныя па інтэнсіўнай тэхналогіі, яны ўстойлівыя да марозу, хвароб і шкоднікаў, а даляжацца асобныя могуць да чэрвеня.
Сёлета ў рамках праграмы імпартазамяшчэння навукоўцы займаюцца селекцыйным адборам цеплалюбівых культур. У выніку мэтанакіраванай работы з'явяцца айчынныя сарты і гібрыды. Персікі, абрыкосы, вінаград і грэцкі арэх у бліжэйшыя гады з'явяцца у структуры вытворчага саду гаспадарак і фермераў.
Як ідзе размнажэнне суперэліты? Якія ягады падыходзяць для розных кліматычных зон Беларусі? Чаго не хапае айчыннаму садаводству?
Дырэктар Інстытута пладаводства НАН АЛЯКСАНДР ТАРАНАЎ – у праграме «Свая зямля» – 12 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

