На палетках Гомельскай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі НАН Беларусі праведзены даследаванні па ўплыву цёплай зімы на збожжавыя, травяныя і садовыя культуры. Масавай гібелі не назіраецца.
Вучоныя ў сакавіку пачнуць першыя веснавыя падкормкі. Ад комплекснага дагляду залежыць ураджай. Групай навуковых супрацоўнікаў адабраны высокаўраджайныя сарты яравых для сяўбы вясною. Частку насення, як і саджанцаў, прадаюць спецыялізаваным гаспадаркам і фермерам. Яблыні і грушы адгрузяць у Казахстан і Расію.
Чаму выгадна вырошчваць цеплалюбівыя культуры? Якія сарты бульбы адабраны для прыгатавання дранікаў і чыпсаў?
Пра складнікі навуковай дзейнасці – у праграме «Свая зямля» – 29 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00).

