
Якія ўнікальныя знаходкі парадавалі беларускіх археолагаў сёлета? Дзе зараз вядуцца раскопкі. Якімі знаходкамі на тэрыторыі Беларусі зацікавіліся польскія навукоўцы? Дзе можна пагледзець на унікальныя культурныя здабыткі? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў госць праграмы «Актуальны мікрафон», намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута Гісторыі НАН Рэспублікі Беларусі Вадзім Лакіза.