Падзяліцца:
21 верасня 2018
Рэкордны ўраджай абляпіхі сёлета вырашчаны ў сялянска-фермерcкай гаспадарцы “Світанак Л” Астравецкага раёна. Фермер Часлаў Лабачэўскі па рэкамендацыі вучоных інстытута пладаводства НАН Беларусі адабраў сарты больш устойлівыя да перападаў тэмпературы і адаптаваў найноўшыя тэхналогіі ў доглядзе і захаванні ягады. Цікавасць да яе праяўляюць расіяне. Яны ахвотна набываюць абляпіху. Чаго пакуль не скажаш пра беларусаў. На жаль, не жадаюць закупляюць айчынныя вытворцы сокаў і дзіцячага харчавання. Падрабязнасці ў праграме “Свая зямля”, 22.09 у 6.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: