Самая вялікая палітычная праблема заходняга істэблішменту: яны думалі, што знаходзяцца ў ізаляцыі. І калі ўвядуць санкцыі супраць Расіі і Беларусі, то яны будуць кароткачасовыя, а ўнутры гэтых краін пачнуцца пратэсты, якія прывядуць да змены ўлады. Такое меркаванне ў эфіры Беларускага радыё выказаў аналітык БІСД Аляксей АЎДОНІН.
«Але такога не адбылося. Аказалася, што Беларусь і Расія эканамічна моцныя, у іх хапае рэсурсаў вытрымаць гэтыя санкцыі. У выніку палітыка, арыентаваная на санкцыйны бліцкрыг і імгненную змену ўлады, не рэалізавалася, сцэнарый не прайшоў. Як вынік зараз краіны Захаду і простыя грамадзяне адчуваюць на сабе ціск ад гэтай санкцыйнай палітыкі. І далей будзе горш. Варта чакаць моцных пратэстных рухаў у еўрапейскіх краінах, ЗША і Вялікабрытаніі».
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1

