Жніво ў ААТ «Бабоўскі» Жлобінскага раёна пачалі з абмалоту азімага ячменю. Беларускія сарты апраўдалі надзеі спецыялістаў – больш за 40 цэнтнераў атрымана з гектара. У планах павялічваць плошчу пад гэтую даходную культуру у інтарэсах жывёлагадоўлі – паэтапнае нарошчванне пагалоўя патрабуе павелічэння кармоў. Закупляць іх – гэта дадатковыя расходы, што адмоўна паўплывае на сабекошт мяса. Ячмень азімы, як і люцэрна з кукурузай, у такой сітуацыі – выйгрышныя варыянты...
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 16 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

