
«Дзякуючы сваім беларускім сябрам я зразумеў, што беларусы дзеля сябра могуць зрабіць усё, нават горы звярнуць» — прызнаецца саветнік Прэзідэнта Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Марка Секі. Ён і прадстаўніца Італа-беларускага цэнтра супрацоўніцтва і адукацыі «Сардзінія» Кацярына Іоська — госці вядучых праграмы «Настрой!» Паўла Лазовіка і Аляксандра Аўчыннікава.
Што звязвае Беларусь і Сардзінію і чым падобныя нашы людзі? Што прадстаўнікі аўтаномнага рэгіёну Італіі прадставяць на выставе «Адпачынак-2018»? Чым наша краіна здзіўляе замежных дэлегатаў? Як развіваюцца сувязі гарадоў-пабрацімаў Бабруйска і Іглезіаса?
https://www.youtube.com/watch?v=BCG5HFA0HZQ&feature=youtu.be