Падзяліцца:
27 лютага 2020
Вывучыць магчымасці беларускага рынку – асноўная мэта візіту бізнес-дэлегацыі з Каталоніі ў Мінск. У прыярытэце – сельская гаспадарка. Іспанцы разглядаюць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі.  І для гэтага ёсць дастаткова аб'ёмны рынак – падкрэсліў дырэктар агенцтва PRODECA Рамон Сэнтмарці.

Ёсць зацікаўленасць і ў супрацоўніцтве ў сферы лагістыкі паміж Мінскам і Барселонай. Напрыклад, у Іспаніі ёсць паспяховыя гандлёвыя сувязі з Афрыкай, Блізкім Усходам, азіяцкімі краінамі. У той жа час Беларусь супрацоўнічае з Усходняй і Заходняй Еўропай. Такім чынам, Каталонскі бізнес разглядае нашу краіну не толькі як унутраны рынак. Яшчэ адзін важны сектар, што абмяркоўваўся на сустрэчы – сельскагаспадарчае машынабудаванне і дрэваапрацоўка. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, рыбнай лоўлі і харчавання Каталоніі Кармэль Мадал і Брысалі сцвярджае, у гэтай
сферы таксама ёсць патэнцыял.

Для нашай краіны таксама важна і выгадна наладзіць
гандлёвыя адносіны з каталонцамі. Магчымы разліў віна на беларускіх прадпрыемствах. Або вытворчасць мармеладу з каталонскіх яблыкаў. Іспанія - гэта яшчэ і скарбніца якаснага аліўкавага алею. Партнёра ў гэтым сегменце шукае Гомельскі тлушчавы камбінат. Паводле слоў першага намесніка дырэктара прадпрыемства Ігара Мажанава – магутнасці завода дазваляюць вырабляць прадукцыю на экспарт.

Каталонскія бізнесмены падчас візіту ў Беларусь наведалі Мінскі трактарны завод і Мінскі завод пеністых він.

Фота: Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: