
Супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў цэнтры ўвагі на гэтым тыдні – Беларусь з афіцыйным візітам наведвае Прэзідэнт гэтай краіны. Напярэдадні візіту ў Мінску адкрыўся I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. У Беларусі прайшло пасяджэнне грамадскай прыёмнай Еўразійскай эканамічнай камісіі. Разглядалі пытанні канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання. Асноўны фокус — на прадпрыемствах, што працуюць на трансгранічных рынках.