- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Беларускія калядкі ў глыбінцы — «Свая зямля», 13.01.2018
- Беларускія калядкі ў глыбінцы — «Свая зямля», 13.01.2018

У пасёлку Лынтупы Пастаўскага раёна на калядкі ў кожным доме чакаюць гасцей, частуюць іх беларускімі нацыянальнымі стравамі, танчаць і спяваюць пад гармонік. А гурткоўцы Лынтупоўскага філіяла раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання рыхтуюць для кожнага гаспадара зваротны калядны сюрпрыз. Загадчыца філіяла сацыяльнай установы Алена Валасевіч падзеліцца сакрэтам адраджэння старадаўніх абрадавых традыцый у праграме «Свая зямля».
Аўтар праграмы Святлана Башылава таксама запрашае наведаць аграсядзібу «У Валянціны» ў Рагачоўскім раёне і адчуць гасціннасць і цеплыню калядных сустрэч. Гаспадыня Валянціна Малашчанка прымае турыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Аўстрыі. Лячэбную гарбату падае ў лазню, за калядным сталом частуе нацыянальнымі стравамі з гарбуза.
Падрабязнасці — 13 студзеня ў 6-20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: