- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Беларускае радыё ў Антарктыдзе-2
- Беларускае радыё ў Антарктыдзе-2

Працягваецца сумесны праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. Напярэдадні Дня навукі палярная каманда на чале з кіраўніком Аляксеем Гайдашовым віншуе ўсіх работнікаў навуковай сферы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам!
Для Беларускай антарктычнай экспедыцыі Год навукі працягваецца - у снежні-студзені палярнікі ў найскладанейшых кліматычных і прыродных умовах правялі мантажныя і пусканаладачныя работы па развіцці беларускай палярнай інфраструктуры. Таксама працягваюцца значныя навуковыя праекты. 25 студзеня ўведзены ў эксплуатацыю тры новыя аб'екты нацыянальнай даследчай станцыі, а чарговым супрацоўнікам экспедыцыі перадалі сімвалічныя ключы ад сучасных навуковых лабараторый, службовых і жылых памяшканняў.
У гонар прафесійнага свята - Дня навукі - на флагштоках беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У Антарктыдзе зараз знаходзяцца начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, інжынер-механік Аляксей Захватаў, інжынер-радыёметрыст Максім Гарбацэвіч, урач-хірург Дзмітрый Каўко, інжынер-геафізік Павел Шаблыка, механік Артур Івашка і рабочы Уладзімір Несцяровіч.
Усе падрабязнасці – 26 студзеня ў праграме «Радыёфакт».
На фота: палярнікі са сцягам Беларускага радыё ў калоніі пінгвінаў Адэлі, Усходняя Антарктыда, Зямля Эндэрбі, узбярэжжа мора Касманаўтаў, мыс Гнездавы ля гары Вячэрняя.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: