Падведзены вынікі творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл і патрыятычнага выхавання. Больш за 10 гадоў яго праводзяць Міністэрствы абароны і Міністэрства інфармацыі краіны.
Сёлета на конкурс пададзена звыш 130 заявак з усіх куткоў Беларусі. Сярод пераможцаў і нашы калегі. Дыпломам I ступені ў намінацыі «Цеснае і плённае супрацоўніцтва» узнагароджаны Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.
Каментатар канала Вольга Шалёва адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі «Аўтарскі погляд».
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падкрэсліў, што супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі сёння на высокім узроўні.