Падзяліцца:
БЕЛАРУСКАЕ САДАВОДСТВА Ў НАДЗЕЙНЫХ РУКАХ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 29.05.2021 (відэаанонс)
28 мая 2021
БЕЛАРУСКАЕ САДАВОДСТВА Ў НАДЗЕЙНЫХ РУКАХ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 29.05.2021 (відэаанонс)

200 тысяч тон – такі валавы збор фруктаў у новым сезоне плануюць атрымаць садаводы краіны. Большасць забяспечаць сялянска-фермерскія гаспадаркі, якія аб'яднаны ў Беларускую рэспубліканскую асацыяцыю «Белсадгадавальнік». Дзякуючы намаганням яе нязменнага генеральнага дырэктара Анатоля Каранько, раскарчаваны пасляваенныя сады і на 27 тысяч гектараў закладзены новыя. Сёлета ў пладанашэнне ўступаюць маладыя сады, якія пасаджаны па інтэнсіўнай тэхналогіі. Спецыялісты галіны дакладна называюць такія пасадкі пятым пакаленнем. Пяць тысяч гектараў у Беларусі займаюць суперсучасныя сады. Інавацыі беларускіх садаводаў, нягледзячы на капрызы надвор'я, дазволяць кожны сезон быць з ураджаем.

Якія сарты канкурэнтаздольныя на айчынным рынку? Чаму выгадна прадаваць прадукцыю садаводства ў суседнія рэспублікі? Пра што мараць прафесіяналы сваёй справы?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 29 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: