Падзяліцца:
Беларуская міфалогія ў казках – «Літаратурны калейдаскоп», 1.05.2020
30 красавіка 2020
Беларуская міфалогія ў казках – «Літаратурны калейдаскоп», 1.05.2020

У сталічнай кнігарні «Светач» адбылася сустрэча з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам. Размова ішла пра кнігу «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», якую нядаўна надрукавала выдавецтва, пра яе атмасферныя творы.

«Вядзьмар, які рабіўся ваўком» — гэта трыццаць беларускіх чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаных у канцы XIX-пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраных і апрацаваных. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача.

Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 1 мая ў 1-30 і 11-45.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: