Падзяліцца:
Беларуская рыба, шпроты і чорная ікра – «Свая зямля», 5.01.2019 (відэаанонс)
4 студзеня 2019
Беларуская рыба, шпроты і чорная ікра – «Свая зямля», 5.01.2019 (відэаанонс) Прадпрыемствы дзяржаўнага аб'яднання «Белвадгас» на працягу года забяспечвалі жывой рыбай беларускіх спажыўцоў – звыш 15 тысяч тон было вырашчана ў вадаёмах і сажалках Беларусі. Перад святамі ўтрая павялічыўся попыт на традыцыйнага карпа, а таксама каштоўныя віды рыбы. Больш за тое, у студзені плануецца наладзіць выпуск айчынных шпротаў і павялічыць пастаўку беларускай ікры. Кааперацыя з прыватнымі фірмамі дазваляе пашыраць асартымент імпартазамяшчальнай прадукцыі, частка навінак рэгулярна адгружаецца на экспарт. Падрабязці – у праграме «Свая зямля», 5 студзеня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=SAo6XELcE9Y&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: