
У сакавіку садаводы адкрытага акцыянернага таварыства «Чарнаўчыцы» Брэсцкага раёна наладзілі пастаўку ў гандлёвыя сеткі позніх сартоў яблыкаў. Чатыры з іх лічацца найбольш запатрабаванымі на спажывецкім рынку Беларусі і Расіі. Аграном-садавод сельгаспрадпрыемства Марыя Ашуркевіч лічыць канкурэнтаздольнымі навінкі беларускай селекцыі. Сёлета ёй удалося пераканаць кіраўніцтва, каб больш высадзіць ранніх сартоў і парадаваць беларусаў брэндавымі сартамі.
Пра перспектывы развіцця айчыннага садаводства і рэзервы змяншэння сабекошту прадукцыі гаворка пойдзе ў праграме «Свая зямля» 9 сакавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=3g90LdJz9ek&feature=youtu.be