Сёлета добры ўраджай яблыкаў вырашчаны ў сялянска-фермерскай гаспадарцы «Спартан-Агра» Маладзечанскага раёна. Каб не дапусціць страт, амаль 100 чалавек зараз працуюць у вытворчым садзе. Асобныя сарты даюць да 70 тон з гектара, а сярод позніх канкурэнтаздольным прызнаны беларускі сорт «Алеся». Яго карысныя спажывецкія якасці высока цанілі аптавікі блізкага і далёкага замежжа.
Якія новыя рынкі экспарту забяспечаць павелічэнне прыбытку? Як лепш захаваць сабраны ўраджай?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 10 кастрычніка ў 6-20 і 23-00.

