Падзяліцца:
БЕЛАРУСКУЮ МАЛОЧКУ ЧАКАЮЦЬ У 53 КРАІНАХ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 23.10.2021 (відэаанонс)
22 кастрычніка 2021
БЕЛАРУСКУЮ МАЛОЧКУ ЧАКАЮЦЬ У 53 КРАІНАХ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 23.10.2021 (відэаанонс)

На VII экспартным форуме «Беларусь малочная» ў Мінску вызначаны сучасныя тэндэнцыі развіцця сусветнага рынку. Пастаянны пошук і абнаўленне асартыменту дазваляюць беларускім вытворцам хутка рэагаваць на попыт і заставацца канкурэнтаздольнымі. Адначасова з задавальненнем патрэбы айчыннага рынку, 35 беларускіх заводаў і камбінатаў, нягледзячы на санкцыі і пандэмію, большую частку прадукцыі прадаюць на экспарт.

1,7 мільярда долараў складае выручка ад актыўнай дыверсіфікацыі. На 87 працэнтаў павялічаны экспарт у Кітай.

Дзе выгадна рэалізуюцца беларускія брэнды? Якую ўпакоўку выбіраюць сыраробы? Што чакаць ад новых механізмаў таварнай біржы? Хто стаў лаурэатам прэстыжнага конкурсу «Вялікія зоркі млечнага шляху»?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 23 кастрычніка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: