Некранутая прырода нашай краіны можа стаць візітнай карткай, па якой нас будуць пазнаваць іншыя. Акрамя таго, экатурызм – гэта развіццё цэлых рэгіёнаў. Для некаторых краін доля паступленняў ад гэтай галіны складае 80%. Да таго ж экатурызм спрыяе павышэнню ўзроўню жыцця мясцовага насельніцтва.
Чым прывабліваюць падарожнікаў Беларусь разважае разам з гасцямі праграмы вядучая Алена Вахрамеева. А госці гэта – начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі і начальнік аддзела турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння Бярэзінскага біясфернага запаведніка Арцём Дамуць.