Падзяліцца:
20 красавіка 2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца ў 11:00. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў 21:00 у эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Як расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, структура Паслання ў цэлым застанецца традыцыйнай. "Яно будзе складацца з некалькіх вялікіх тэматычных блокаў. Цэнтральным і, як плануецца, самым маштабным стане эканамічны блок. Тут размова пойдзе перш за ўсё аб задачах і планах на гэты год", - адзначыла прэс-сакратар.
Паводле яе слоў, самыя актуальныя пытанні будуць закрануты кіраўніком дзяржавы і ў частцы, якая датычыцца сацыяльнай палітыкі. Гэта ўдасканаленне пенсійнай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі і многае іншае. Акрамя таго, размова будзе ісці аб прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі, аб кадравай стратэгіі і іншых злабадзённых пытаннях.
Склад удзельнікаў мерапрыемства таксама даволі традыцыйны. У Авальную залу беларускага парламента запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: