Падзяліцца:
4 сакавіка 2016
Да Дня жанчын Першы нацыянальны канал Беларускага радыё падрыхтаваў для сваіх слухачоў нямала сюрпрызаў. Пачынаючы з 5 сакавіка ў радыёэфіры з'явяцца тэматычныя выпускі радыёпраграм, галоўнымі гераінямі якіх стануць жанчыны, удастоеныя высокіх дзяржаўных узнагарод, шматдзетныя маці, палітыкі, навукоўцы, педагогі, літаратары, зоркі эстрады і многія-многія іншыя.
У праграме «Свая зямля» (7-8 сакавіка, 6.15) прагучаць радыёнарысы аб сельскіх працаўніцах. Перадача «Галерэя» (8 сакавіка, 10.05) створыць радыёпартрэты сучасных беларускіх жанчын.
Пра культурную праграму святочных дзён раскажа праект "Цікавы выхадны" 7-8 сакавіка ў 14.00.
У святочным марафоне таксама прымуць удзел праграмы «Сямейнае радыё», «Любімыя Мелодыі мінулых гадоў», "Музычны алімп", "Адкрытая пляцоўка", "Беларуская калекцыя" і іншыя.
Музычнае SMS-прывітанне можна будзе перадаць у прамым эфіры ў інтэрактыўным праекце «Вітаем, віншуем, жадаем!», які 7 сакавіка пачнецца ў 18.06, а 8 сакавіка ў 17.06. Кароткі нумар для SMS-паведамленняў - 1062.
Музычны эфір 8 сакавіка напоўняць песні, прысвечаныя жанчынам, у выкананні папулярных беларускіх і замежных артыстаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: