Падзяліцца:
9 Красавіка 2016
12 красавіка Беларусь з усім светам адзначае Міжнародны дзень касманаўтыкі. 55 гадоў таму планета даведалася імя Юрыя Гагарына, які адкрыў эру пілатуемай касманаўтыкі. Праз гады і наша краіна ўвайшла ў лік сусветных касмічных дзяржаў, а ў 2012 годзе быў запушчаны першы айчынны спадарожнік. Спецыяльна да Дня касманаўтыкі Першы нацыянальны канал Беларускага радыё падрыхтаваў тэматычны эфір.

Напярэдадні, 10 красавіка, у эфір выйдуць спецыяльныя выпускі праектаў «Беларусь - найноўшая гісторыя» і «Нязведаныя гарызонты», а 12 красавіка ў праграмах «Навіны», «Радыёфакт», «Актуальны мікрафон» і «Раніца з Беларускім радыё» гаворка пойдзе пра касмічныя тэхналогіі, якія распрацоўваюць беларускія навукоўцы, іх прымяненні на практыцы, а таксама пра шырокае выкарыстанне інфармацыі ад беларускага спадарожніка не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. 
Дарэчы, цяпер у Беларусі касмічнымі праграмамі займаюцца больш за два дзесяткі кампаній. У нашай краіне вырабляюцца кампаненты, прыборы і сістэмы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу касмічнай тэхнікі. 
У праграмах прымуць удзел прадстаўнікі профільных інстытутаў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: